Дынастыя Ліпскіх працуе ў Лагойскім лясгасе на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў

31 марта 2020
Зберагаць і аднаўляць зялёныя насаджэнні дапамагае Тыдзень лесу. Акцыя ў самым разгары і самы час распавесці пра тых, хто штодзень захоўвае наш зялёны фонд - наш кісларод. 

Напрыклад, у Лагойскім лясгасе вось ужо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў плённа працуе сямейны падрад Ліпскіх. 

Тры пакаленні працоўнай дынастыі прысвяцілі сябе лесу. Сыны, дзеці, ўнукі, нават унучкі. Уся рамантыка лясной працы - у рэпартажы Юліі Токар.

Насупраць карты, нібы географы, яны абмяркоўваюць фронт работы на найбліжэйшы тыдзень. Кіруе пяціхвіліннай планёркай ляснічы Лагойскага лясгаса Аляксандр Ліпскі. І можа быць, складана ўявіць, але ў гэтым кабінеце не проста калегі - сям'я. Жонка, два браты і іх дзеці.  Ліпскія - працоўная дынастыя ў трэцім пакаленні. 

У сваю працу ўлюбёны і старэйшы сын пачынальніка дынастыі - Іван Ліпскі. 

Яднанне з прыродай, мілагучны шчэбет птушак, свежае паветра.  Усю рамантыку лесу Іван Іванавіч змог перадаць і сваім дзецям. Раман і Вікторыя ахвотна пайшлі па слядах бацькі і дзеда. Малады чалавек - памочнік ляснічага -  сёння ўмела аднаўляе зялёны фонд сеянцамі сасны. Гэтая дзялянка  з гектар была пашкоджана караедам.

Тым часам малады спецыяліст, майстар лесу Вікторыя  нават гардэроб падбірае ў сваіх любімых ізумрудных колерах. И рабочая форма - любімы вобраз дзяўчыны, які не выбіваецца з яе гардэроба. 

Вось так браты, іх жонкі і дзеці  на розных пасадах, але аднолькава старанна і з усёй душой прысвячаюць сябе зберажэнню прыроды. І вельмі сімвалічна, што падчас добраахвотнай акцыі "Тыдзень лесу" Ліпскія пакідаюць пасля сябе і сямейнае дрэва. Шматгадовая лістоўніца яшчэ доўга будзе ўпрыгожваць утульны куточак Крайскага лясніцтва на карце маленькай Швейцарыі.