Новы здымак нашых "залатых дзяўчат" выклікаў шквал цёплых слоў на адрас біятланістак

24 февраля 2018

"На гэтае фота можна любавацца вечна"- каменціруюць сёння балельшчыкі старонку Дар'і Домрачавай у "Інстаграм".

Новы здымак "залатых дзяўчынак" ізноў выклікаў шквал цёплых і эмацыйных слоў на адрас біятланістак і, вядома ж, пажадання паўтарыць поспех на Алімпіядзе-2022.

Адным з першых нашых дзяўчат у сваім акаўнце павіншаваў хакейны клуб "Дынама-Мінск". Гульцы каманды сачылі за гонкай у перапынках трэніровак і сцвярджаюць: біятлон з новай сілай зойме сэрцы падрастаючага пакалення.

Вялікая дэлегацыя спартсменаў з Пхёнчхана вернецца дамоў 27 лютага. Беларусы з нецярпеннем чакаюць вяртання нашых спартсменаў.