Дзікая жывёла справакавала буйную аварыю ў Вілейскім раёне

8 января 2019

У выніку сутыкнення загінуў адзін чалавек. Аварыя адбылася напярэдадні каля пяці гадзін вечара на трасе Мінск - Мядзел. Нечакана перад Citroen Picasso, за рулём якога ехаў 25-гадовы вадзіцель, выбег звер. Хутчэй за ўсё, гэта быў лось. Зараз гэта высвятляюць эксперты, бо лясны насельнік, нягледзячы на пашкоджанні, уцёк. Вядома, што пасля сутыкнення з ім машыну выкінула на сустрэчную паласу, дзе адбылося лабавое сутыкненне са Skoda Fabia, пад кіраваннем 47-гадовага жыхара Мядзелскага раёна. У ДАІ паведамляюць, што мужчына рамянём бяспекі прышпілены не быў і памёр на месцы аварыі. Дарэчы, ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 37 разоў і быў пазбаўлены вадзіцельскага пасведчання па лініі ДАІ. Вадзіцель Citroen з траўмамі шпіталізаваны.