Дыялогавыя пляцоўкі працуюць па ўсёй краіне

20 октября 2020

Адзіную інфармацыйную пляцоўку для моладзевых мерапрыемстваў плануюць стварыць у Брэсце

На інтэрнэт-рэсурсе можна будзе расказаць пра цікавую акцыю і далучыць да яе ўдзельнікаў і валанцёраў. Такі праект сёння прапанавалі на дыялогавай пляцоўцы. Дыскусія прайшла ў тэхнічным універсітэце. Тэма размовы - моладзевая палітыка. Акрамя студэнтаў на сустрэчу запрасілі экспертаў, блогераў і дэпутатаў. Галоўная мэта пляцоўкі - сабраць розныя меркаванні, выбраць лепшыя прапановы і дапамагчы іх рэалізаваць.

Адзначым, дыялогавыя пляцоўкі працуюць па ўсёй краіне. Свае прапановы, як зрабіць сферы нашага жыцця яшчэ больш эфектыўнымі, можна ўнесці сёння ў Мазыры, Гомелі і Гродне. Усе яны будуць накіраваныя ў аргкамітэт па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу.