Дыялогавыя пляцоўкі працягваюць працаваць па ўсёй краіне

14 октября 2020
Па ўсёй Беларусі працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі, дзе абмяркоўваюць заканадаўчыя ініцыятывы, партыйнае будаўніцтва і перспектывы развіцця краіны. Сёння такая пляцоўка адкрываецца ў Бабруйску. Кіраўнікі дзяржорганаў, грамадскія актывісты, педагогі і эксперты абмяркуюць прапановы па развіцці сацыяльнай сферы. Да вялікага дыялогу далучацца і ў Брэсце. Тут сёння будуць закрануты пытанні павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў. Усе агучаныя прапановы будуць накіраваны ў аргкамітэт па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу і лягуць у аснову праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны.