Дыялогавыя пляцоўкі адкрыліся ў Гродне, Магілёве, Віцебску і Бабруйску

15 октября 2020

Па ўсёй Беларусі працягваюць працаваць дыялогавыя пляцоўкі. Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, - у ліку ўдзельнікаў. Яны абмяркоўваюць заканадаўчыя ініцыятывы і перспектывы развіцця краіны. Сёння такія пляцоўкі адкрыліся ў Гродне і Магілёве. Кіраўнікі дзяржорганаў, грамадскія актывісты, педагогі і эксперты прапаноўваюць шляхі развіцця сацыяльнай сферы і моладзевай палітыкі.

Да вялікага дыялогу таксама далучыліся Віцебск і Бабруйск. Сёння тут закранулі пытанні павышэння ролі мясцовага кіравання і самакіравання з праекцыяй на развіццё рэгіёнаў.

Усе прапановы накіруюць у аргкамітэт па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу. Пляцоўкі арганізуюць у кожным рэгіёне Беларусі.