Дыялогавая пляцоўка, прымеркаваная да Года гістарычнай памяці, адбылася ў прафесійна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

16 июня 2022
У сталіцы і рэгіёнах працягваюцца дыялогавыя пляцоўкі, прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці. Такі форум прайшоў і ў Мінскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Самі студэнты прапанавалі і арыгінальны фармат дыялогавай пляцоўкі з удзелам кіраўніцтва сталіцы.

Яе прысвяцілі нацыянальным традыцыям і гістарычнай памяці. Адсюль і назва - "Свая хатка, як родная матка". Атрымалася своеасаблівае падарожжа з мінулага ў XXI стагоддзе. Падчас сустрэчы гучалі беларускія прыказкі, прымаўкі, народныя песні. Узгадвалі традыцыі, павер'і. Не абышлося без дэгустацыі нацыянальных страў.

Дыялогавая пляцоўка аб'яднала прадстаўнікоў двух пакаленняў - старэйшага і моладзь з Савецкага раёна. Такім чынам атрымалася сувязь часоў.