Дыялог са шматдзетнымі сем'ямі прайшоў у Смалявіцкім раёне

11 декабря 2020

Выплаты на ўтрыманне дзяцей, новыя льготы і працягласць дэкрэтнага адпачынку - пытанні, якія абмеркавалі сёння на сустрэчы са шматдзетнымі сем'ямі ў Смалявіцкім раёне. Галоўнай тэмай дыскусіі стала дзяржпадтрымка. Размова ішла і аб выкарыстанні сямейнага капіталу. Гэта праграма падтрымкі працуе з 2015 года. У Мінскай вобласці больш як 15 тысяч шматдзетных сем'яў скарысталіся ўжо сямейным дэпазітам, у тым ліку датэрмінова.

У наступным годзе плануюць пашырыць шэраг мер па датэрміновым выкарыстанні сямейнага капіталу. У цэлым на падтрымку шматдзетных сем'яў на 2021 год запланавана 2,5 мільярда бюджэтных сродкаў.