Дзеючая пастанова па пытаннях пакрыцця шкоды падчас ДТЗ будзе дапоўнена змяненнямі

2 июля 2018

Арыенцір - на максімальна поўнае і аператыўнае пакрыццё шкоды падчас ДТЗ. Гэты вектар судовай практыкі плануецца развіваць і далей. Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Андрэй Забара. Зараз большасць пытанняў вырашаецца не ў судах, а страхавымі кампаніямі. Ліміт выплат у выпадках прычынення шкоды - 10 тысяч еўра. Гэтага дастаткова ў большасці спраў. Набіраюць папулярнасць субрагацыйныя патрабаванні, калі ў шэрагу выпадкаў страхавая арганізацыя мае права прэтэндаваць на пакрыццё страты асобамі, вінаватымі ў аварыі.

Нагадаем, апошнія змяненні ў заканадаўстве Беларусі аб абавязковым страхаванні былі ўнесеныя ў 2014 годзе. Вярхоўны суд прыняў рашэнне падагульніць судовую практыку па дадзенай катэгорыі спраў. Дзеючая пастанова па пытаннях пакрыцця шкоды пры ДТЗ будзе дапоўнена змяненнямі.