Дзявяты навагодні кадэцкі баль прайшоў у Слуцку

28 декабря 2019
У іх танцах перапляліся  грацыя і мужнасць. Дзявяты навагодні  кадэцкі баль прайшоў у Слуцку. Больш за сто пар кружыліся пад гукі паланэза, вальса, кадрылі і полькі. Усяго каля дзесяці танцаў. Класічныя па кавалеры і дамы  адточвалі  на працягу некалькіх тыдняў. Свецкі раўт у Мінскім абласным кадэцкім  вучылішчы  прайшоў у рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Для гасцей падчас балю праводзіліся майстар-класы і свецкія гульні.