Дзевяцікласнікі з верасня пачнуць вучыцца па абноўленых адукацыйных праграмах

22 августа 2019

На партах школьнікаў з'явяцца і новыя падручнікі.   Паўсотні выданняў   да новага навучальнага года ўжо аддрукаваныя.   Якасць адукацыі ў школах неабходна выводзіць на новы ўзровень,    паведаміў журналістам міністр адукацыі Беларусі. Ігар Карпенка адзначыў:    свежыя вучэбныя праграмы ўкараняюцца паэтапна.   У наступным годзе   абнаўленні закрануць навучэнцаў 10-ых і   11-ых класаў.  

Усяго ж сёлета вучняў прымуць тры тысячы тры  школы. У тым ліку восем новабудоўляў. Дзве з іх у сталіцы.