Дзевяць тэматычных тураў распрацавалі спецыяльна для гасцей II Еўрапейскіх гульняў

13 декабря 2018

Гастранамічныя, спартыўныя, гістарычныя і аздараўленчыя. Стварэннем турыстычных маршрутаў займалася прафесійная фокус-група. А сёння ў Мінскім раёне прайшоў рэспубліканскі семінар па падрыхтоўцы турыстычных аб'ектаў да прыёму гасцей. Прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў наведалі гісторыка-культурны музей "Заслаўе", некалькі кафэ і рэстаранаў, у тым ліку прыдарожных. У чэрвені ў Мінску чакаюць 30 тысяч чалавек.

Створаны турыстычны інтэрнэт-партал vetliva.by для браніравання гасцініц, экскурсій і трансферу. Сайт падтрымлівае чатыры мовы - рускую, беларускую, англійскую і кітайскую.