Дзяцінства Ванды Гузій прайшло ў лесе сярод партызан. Эксклюзіўнае інтэрв'ю

7 Ліпеня 2019
Пагаворым аб дзецях вайны. У тыя цяжкія гады яны, як і іх бацькі, таксама выстаялі. Часам, самі таго не падазраючы, рабілі агульную справу! У партызанскіх атрадах і падпольных арганізацыях яны нароўні са старэйшымі гэтак жа рызыкавалі, ваявалі і гінулі.

Пэўна, самы вядомы малады герой той вайны - гэта Марат Казей, з якім наша наступная гераіня пазнаёмілася на адным са сваіх найважнейшых заданняў. У гэта складана паверыць, але гэта так! Яшчэ адна жывая нітка, якая звязвае нас з гераічным мінулым усяго народа - у рэпартажы Анастасіі Бенедзісюк (відэа).