На адпраўленні сталічнага экспрэса пабываў Ілья Цвяткоў.
Гудок лакаматыва і звонкі стук колаў. А на пероне амаль дзве сотні юных чыгуначнікаў. Дзіцячая чыгунка сёння адкрывае юбілейны, 65-ты сезон летніх перавозак.
Юнакі і дзяўчаты ў строгіх сініх касцюмах чакаюць адпраўлення першага цягніка. Сотні вучняў пятых, шостых і сёмых класаў гэтай зімой у Цэнтры падрыхтоўкі Дзіцячай чыгункі вывучалі тэорыю. Зараз прыйшоў час прымяніць свае веды на практыцы.
Юныя машыністы адкрылі юбілейны сезон
Мара кожнага пачаткоўца-чыгуначніка - стаць машыністам і паспрабаваць свае сілы ў рэальных умовах. Але атрымаць дазвол на кіраванне цягніком можна толькі на трэці год навучання. Спачатку неабходна здаць як мінімум тры экзамены на выдатна.Арцём Печанькоў, машыніст Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава г. Мінска: "Мяне захапіла рамантыка чыгункі. Мае сваякі працавалі на ёй. І мне спадабаўся ў свой час гэты занятак, тым больш што я сам заўсёды вельмі любіў ездзіць у цягніках і часта ездзіў”.
Штогод навыкі забеспячэння перавозак на цягніку адточваюць звыш чатырохсот вучняў
Большасць з іх асвойвае тут асновы сваёй будучай прафесіі
Валерый Савіч, начальнік Дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава г. Мінска: "Мы з’яўляемся кузняй кадраў для вялікай чыгункі. Кожны год вялікая колькасць школьнікаў праходзіць праз наш навучальны цэнтр. І для іх гэта сур’ёзна, бо кожны новы сезон траціна маіх вучняў ідзе працаваць на вялікую чыгунку".Да юбілейнага сезона змяніўся выгляд станцыі Заслонава
У зале чакання можна знайсці шмат тэхнічных навінак, якія будуць цікавыя юным пасажырам і іх бацькам. Аднавілі і сам састаў - вагоны, лакаматывы адрэстаўравалі знутры, а таксама паставілі мікрапрацэсары для рэгулявання стрэлак і святлафораў.Першы сталічны экспрэс адправіўся сёння па традыцыйным маршруце - ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерскую да станцыі Сасновы Бор. У сезоне-2020 цягнік будзе курсіраваць кожную сераду, чацвер і пятніцу з і рабіць чатыры рэйсы, а ў суботу і нядзелю на два рэйсы больш.













