Дзіцячы сад на 230 месцаў адкрылі ў Чэрвені

26 сентября 2020
Дзіцячы сад на  230 месцаў. Гэта новы падарунак Чэрвеню да абласных "Дажынак". У гэтыя хвіліны свята хлебаробаў працягваецца. Новая дашкольная ўстанова  размешчана ў маладым густанаселеным раёне. Тры паверхі, сучасныя гульнявыя пляцоўкі, камп'ютарны клас, басейн, танцавальная, спартыўная залы. Там жа  размесцяцца тры рэсурсавыя цэнтры для развіцця  інтэлектуальных і творчых здольнасцяў дзяцей.
 

У Чэрвені праходзяць абласныя "Дажынкі"


Да "Дажынак" Чэрвень прыкметна змяніўся. Асобныя аб'екты і зусім  узводзілі з нуля. Напрыклад, краязнаўчы музей і ЗАГС. Добраўпарадкаваны  дваровыя тэрыторыі,  асфальтавана 18 кіламетраў дарогі. Сёння ў Чэрвені падводзяць вынікі ўборачнай, узнагароджваюць лепшых у сваёй справе - камбайнераў, механізатараў, аграномаў. Пра імёны і падарункі ў нашым вячэрнім эфіры. Дарэчы, "Дажынкі" - гэта традыцыйна свята для ўсіх. Дзясяткі забаўных пляцовак, гульнявыя, спартыўныя зоны і, зразумела, горад майстроў. 

Дарэчы, усе раёны Мінскай вобласці на свята прыехалі не з пустымі рукамі: спяклі  караваі і падрыхтавалі па снапе. Гэта сімвалы "Дажынак". Азнаёміцца з імі можна на плошчы Свабоды. А ў 19:30 па тым жа адрасе пачнецца канцэрт артыстаў беларускай і расійскай эстрады. Завершацца абласныя "Дажынкі" ў 21:00 феерверкам.