Дзіцячы сад на 230 месцаў адкрылі ў Бараўлянах

8 мая 2020
Новы дзіцячы сад на 230 месцаў адкрылі сёння ў Бараўлянах. Групы ўжо сфарміраваныя, а першых выхаванцаў прымуць у найбліжэйшы час. Дарэчы, урачыстае адкрыццё не абышлося без падарункаў - гэта два сертыфікаты на набыццё мультыборда і іншага абсталявання для развіцця дзяцей. У цэлым жа на выбар дашкалят харэаграфічны гурток, заняткі ў басейне і смарт-цэнтр. Там навучаюць канструяванню з лега і першым асновам праграміравання. Будынак абсталяваны камерамі відэаназірання, а сам дзіцячы сад знаходзіцца побач з экалагічнай зялёнай зонай. Зараз у Мінскім раёне будуюцца яшчэ чатыры дзіцячыя садкі. У цэлым жа ў Цэнтральным рэгіёне з'явяцца 11 дашкольных установаў.