"Мы беларусы!" - пад такім дэвізам стартавала трэцяя змена летняга аздараўленчага лагера "Верас" у вёсцы Чарнава Чэрвеньскага раёна. Пуцёўкі рэалізуюцца стопрацэнтна. Лагер прымае 80 дзяцей за змену ад 6 да 15 гадоў. Асаблівасць гэтага года: акцэнт на патрыятычнае выхаванне юнага пакалення. У праграме мерапрыемстваў лагера - паходы па памятных месцах Вялікай Айчыннай, тэматычныя квэсты, гульні і конкурсы.
Акрамя мерапрыемстваў сур'ёзнай ваенна-патрыятычнай скіраванасці, дзецям у "Верасе" прапаноўваюць шырокую забаўна-гульнявую праграму. Гэта КВЗ, конкурсы "Голас" "Верасы", "Міс" і "Містэр" "Верас", дыскатэкі і спартыўныя эстафеты.













