Дзіцячы хірург Павел Чарнаглаз у праекце "Нашы" - сёння адразу пасля "Панарамы"

29 апреля 2019

З выбарам будучай прафесіі ён вызначыўся яшчэ ў 8-гадовым узросце. І з таго часу крок за крокам ішоў да сваёй мэты. Павел Чарнаглаз. Сёння ён працуе ў РНПЦ дзіцячай хірургіі і ратуе чалавечыя жыцці. Разам са сваёй камандай правёў унікальную аперацыю пацыенту вагой 1 кілаграм 130 грамаў. А па-за аперацыйнай ён заядлы рыбак і паляўнічы. Павел Чарнаглаз у чарговай серыі праекта "Нашы". Глядзіце сёння адразу пасля "Панарамы" на "Беларусь1".