Дзіцячы бегавелазабег праходзіць у "Чыжоўка-Арэны"

14 сентября 2019

Сёння спартыўную частку дня нараджэння сталіцы адкрылі самыя юныя мінчане. Ля "Чыжоўка-Арэны" з самай раніцы стартаваў дзіцячы бегавелазабег. Праходзіць ён у сталіцы ўжо трэці раз. На старт выйшлі амаль 100 удзельнікаў - самым маленькім няма і двух гадоў. Галоўная ўмова - надзейнае экіпіроўка, спрыт і хуткасць

І гэтымі хвілінамі выбіраюць 36 самых шустрых малых. Пераможцы атрымаюць прызы - медалі, білеты ў заапарк і сертыфікат на наведванне кафэ.