У госці да Дзеда Мароза! Дзіцячая чыгунка запусціла "Навагодні экспрэс". Святочная музыка, гірлянды і казачныя персанажы - чароўная атмасфера і ў зале чакання, і на платформе, і ў вагонах. Маршрут у цягніка незвычайны: на станцыі Сасновы Бор паказваюць відовішчны паказ з песнямі і карагодамі. Да свята далучылася і Міністэрства ўнутраных спраў з віншаваннямі Беларускай чыгунцы са 160-годдзем, уручэннем граматы і наўтбука. А пасля супрацоўнікі МУС разам са сваімі дзецьмі адправіліся ў падарожжа.
Апынуцца ў казцы на "Навагоднім экспрэсе" ахвочыя змогуць да 8 студзеня.













