Дзіцячая чыгунка ў Мінску адкрывае свой сезон

1 мая 2013

Стажыроўку сёлета прайшлі  паўсотні юных машыністаў і кантралёраў. Некалькі месяцаў яны вучыліся кіраваць рухомым саставам. Першы цягнік дзіцячай чыгункі ўжо адправіўся ў першы рэйс.


У дзень адкрыцця дзіцячага чыгуначнага сезона пасажыраў у вагонах забаўляюць казачныя героі. Курсіраваць па маршруце Заслонава - Хваёвы бор сёлета будуць два рухомыя саставы.