Дзіцячая чыгунка імя Заслонава святкуе юбілей

9 июля 2015

Выдатны настрой, забаўляльная праграма і сапраўдны цягнік. Сёння дзіцячая чыгунка імя Заслонава святкуе юбілей. За 60 год існавання тут прайшлі адукацыю каля 10 тысяч юных чыгуначнікаў. З іх больш за 3 тысячы звязалі сваё жыццё з Беларускай чыгункай.

Сёння да свята далучыліся і выпускнікі Мінскай дзіцячай чыгункі. Жыхары і госці горада маглі пракаціцца на цягніку разам з дэлегацыямі дзіцячых чыгунак з Масквы, Кіева, Харкава і Санкт-Пецярбурга. Сюды яны прыехалі, каб павіншаваць сваіх беларускіх калег і пракласці новыя сяброўскія маршруты.

За 60 год цягнік дзіцячай чыгункі перавёз больш за тры з паловай мільёны пасажыраў. Свае дзверы дзіцячая чыгунка адчыніць для ўсіх ахвочых ужо заўтра. Святкаванне працягнецца святочным канцэртам у сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.