Дзіцячая школа мастацтваў імя Чайкоўскага ў Гомелі адзначае 100-гадовы юбілей

31 января 2021
За цэлае стагоддзе яна некалькі разоў мяняла назву, насіла імёны трох розных кампазітараў і неаднаразова пераязджала з месца на месца. Адна з найстарэйшых музычных школ краіны адзначае 100-гадовы юбілей. Дзіцячая школа мастацтваў імя Чайкоўскага ў Гомелі падарыла свету нямала талентаў. Яе выпускнікі заваявалі буйныя канцэртныя пляцоўкі не толькі Беларусі, але і свету. Рэпартаж  Ганны Кавалёвай.