Дзіцячая карта “Мазаіка нацыянальных культур” з’явіцца ў сталічных магазінах напрыканцы жніўня. На ёй прадстаўлены каля 50 народаў свету ў нацыянальных касцюмах. Выявы людзей на карце не статычныя, кожная – гэта маленькі нацыянальны сюжэт. Даведнік можа стаць дапаможнікам для школьнікаў, якія толькі пачынаюць вывучаць розныя краіны.
Прадстаўнікі нашай краіны з'явяцца на карце ў найбліжэйшы час. Мастакі з асаблівай адказнасцю падышлі да выявы беларускага нацыянальнага касцюма.













