Дзіцячая фабрыка мультыплікацыі працуе ў Мінску

8 января 2020
Мультфільмы сваімі рукамі. У сталічнай мультстудыі дзеці ствараюць маляўнічую анімацыю. Спачатку прыдумляюць сюжэт, робяць раскадроўку, а потым лепяць з пластыліну галоўных герояў будучых карцін. Пад кіраўніцтвам выкладчыкаў юныя рэжысёры спазнаюць асновы кінамастацтва. На фінальным этапе стварэння міні-фільмаў выхаванцы студыі самастойна агучваюць сваіх персанажаў, а таксама вывучаюць асновы мантажу ў спецыяльных праграмах.

Праца ў студыі камандная. Заняткі некалькі разоў на тыдзень па 45 хвілін. Ствараюць міні-мультфільм прыкладна за тры дні і загружаюць на свае акаўнты ў сацыяльныя сеткі, а таксама адпраўляюць на рэспубліканскія конкурсы.