Дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі адправіліся ў навагодняе падарожжа ў сталіцу Расіі

6 января 2019

Навагоднія цуды працягваюцца. Больш як 200 дзяцей з усіх рэгіёнаў Беларусі сёння адправіліся ў навагодняе падарожжа ў сталіцу Расіі. Гэта пераможцы творчых конкурсаў, алімпіяд па рускай мове, валанцёры і юнармейцы. У Маскве іх чакае незабыўны паказ - Крамлёўская елка. Сёлета галоўныя героі - персанажы рускіх народных казак: Садко, Лясун, Даніла-майстар і, вядома, Дзед Мароз і Снягурка. Усе яны аб'яднаюцца, каб разгадаць таямніцы планеты Зямля і адолець касмічных піратаў. Пасля паказу беларускіх дзяцей чакае экскурсія па Краснай плошчы, катанне з ледзяной горкі і калядныя пачастункі.