Прэзідэнцкі аркестр сёння змяніў салістаў. Імі сталі дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Незвычайны па фармаце канцэрт далі ў Рэспубліканскім дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры. Так, скрыпічны састаў аркестра - звычайна ён сустракае міжнародныя дэлегацыі і высокіх гасцей у Палацы Незалежнасці - сабраў у праграму самае лепшае са свайго рэпертуара. Хедлайнерамі выступілі хлопцы і дзяўчаты, якія калісьці менавіта ў гэтым цэнтры навучыліся бачыць і хадзіць. Сёння яны ўжо лаўрэаты рэспубліканскіх конкурсаў, некаторыя - нават кампазітары.
У Беларусі далі старт акцыі да Дня абароны дзяцей
Канцэрт - старт рэспубліканскай акцыі "Сонечны круг". Да Дня абароны дзяцей Беларускі дзіцячы фонд правядзе некалькі такіх праграм.













