Дзеці - пад асаблівай увагай ДАІ

24 мая 2019

Летнія канікулы набліжаюцца. На кантролі супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі тэрыторыі каля школ, садкоў і цэнтраў дзіцячага развіцця. Галоўная мэта – гарантаваць бяспеку юных удзельнікаў дарожнага руху. Ініцыятыву падхапілі таксама байкеры. Разам з вучнямі Мінскай дзіцячай моташколы яны праехалі па адной з гарадскіх вуліц у суправаджэнні ДАІ. Дзяржаўтаінспекцыя раіць вадзіцелям быць максімальна ўважлівымі на дарогах. Дарэчы, з заўтрашняга дня і да 5 чэрвеня аўтааматарам трэба будзе рухацца з уключанымі фарамі і ў светлы час сутак.