Дзяцей у Беларусі стала нараджацца больш

26 марта 2013
У параўнанні з такім жа перыядам мінулага года малых стала больш на 1200 чалавек.
Узровень дзіцячай смяротнасці ў Беларусі самы нізкі сярод краін СНД. Упершыню з 90-х гадоў колькасць дзяцей павялічылася больш чым на 20 тысяч. Прычым, за апошнія гады, адзначаюць спецыялісты, дзеці сталі значна радзей хварэць.