Дзіцяня акулы па мянушцы Акадэмік пераехала ў мабільны музей акіянаграфіі

23 мая 2019

У Беларусі дзіцяня акулы па мянушцы Акадэмік пераехала ў мабільны музей акіянаграфіі. Выстава часова размясцілася ля будынка былога аэрапорта Мінск-1. Падчас II Еўрапейскіх гульняў музей будзе перамяшчацца па сталіцы. Дзіцяня акулы нарадзілася паўгода таму ў Мінску. Тады экспазіцыя знаходзілася ля сцен Акадэміі навук, таму ў драпежніцы такое імя. У будучыні пару мінскай акуле, хутчэй за ўсё, складзе падапечны расійскага музея. Асноўны рацыён Акадэміка - каралеўскія крэветкі. Кормяць адзін раз на 2-3 дні. Да пераезду рыхтуюць і краба Пятровіча. Гэта галоўны прадказальнік вынікаў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.