Дзясяты год запар дабрачынную акцыю ладзіць сацыяльны цэнтр Дома міласэрнасці

14 октября 2013

Музыкай, спевамі і паэтычнымі радкамі сёння ўшаноўвалі матуль і прасляўлялі Пакровы Прасвятой Багародзіцы ва ўтульнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Дзясяты год запар дабрачынную акцыю ладзіць сацыяльны цэнтр Дома міласэрнасці. Сярод гледачоў - шматдзетныя сем'і, маці-гераіні, выхаванцы дамоў-інтэрнатаў і дзеці-інваліды. Сёння яны атрымалі духоўную падтрымку і добры настрой.


Удзельнікі дабрачыннай акцыі сталі першымі гледачамі новай стужкі беларускіх кінематаграфістаў Бабу.