Дзясяткі залпаў і рознакаляровае начное неба ў Гродне

10 мая 2017

Пад шлягер "День Победы" спяваў увесь горад.

Галоўныя ўрачыстыя мерапрыемствы ў абласным цэнтры прайшлі на Кургане Славы. І каб убачыць гэтае маляўнічае і маштабнае відовішча ўжывую, нават нягледзячы на даволі халоднае надвор'е, сабраліся тысячы жыхароў і гасцей горада.

Вядомыя франтавыя песні "Катюша" і "Смуглянка" падпявалі ўсе, хто быў у гэты момант на плошчы.