Дзясяткі паветраных змеяў расфарбавалі неба над Брэстам

8 сентября 2019

Тым часам Брэст працягвае ярка адзначаць свой тысячагадовы юбілей.
У неба над горадам узняліся дзясяткі паветраных змеяў  у выглядзе птушак і самалётаў. 
Большасць удзельнікаў прынеслі самаробныя мадэлі. Фестываль у горадзе ўжо стаў традыцыяй - яго праводзяць трэці раз. 
Сёлета з нагоды свята многія вырашылі ўпрыгожыць паветраных герояў сімволікай роднага горада. 
Лепшага змея выбірала журы. Улічвалі вышыню і працягласць палёту, дызайн і нават даўжыню хваста. 
Побач прайшлі і майстар-класы па стварэнні паветраных змеяў. А для самых маленькіх гасцей фестывалю арганізавалі дзіцячы гарадок.