Дзясяткі вернікаў сабраліся на першай службе Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла

5 января 2014

Новапрызначаны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел сёння пазнаёміўся са сваім епіскапатам, святарствам і паствай. У Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы ён правёў сваё першае галоўнае набажэнства ў Беларусі. Урачыстая літургія сабрала ў галоўным праваслаўным саборы краіны незлічоную колькасць вернікаў і святароў з розных рэгіёнаў Беларусі. Падчас службы планавалася і сустрэча мітрапаліта Паўла з яго папярэднікам - ганаровым мітрапалітам Філарэтам.


Наступнай службай мітрапаліта Паўла стане Калядная: новы кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы правядзе куццю або перадкаляднае навячэр'е і саму святочную літургію. А ў суботу, пасля прыбыцця ў Мінск, уладыка Павел у Свята-Духавым кафедральным саборы правёў набажэнства. Новы Экзарх атрымаў таксама прывітанне і віншаванне з прызначэннем ад Кіраўніка беларускай дзяржавы.