Дзясяткі тысяч людзей запоўнілі і ўсе адкрытыя пляцоўкі Магілёва

9 мая 2013

Усюды гучыць музыка. Цэнтральнае месца святкавання  - традыцыйна  Пячэрскі лесапарк. На палянах праходзяць канцэрты. Уздоўж лясных сцежак - гандлёвыя палаткі. Асобай папулярнасцю карыстаюцца салдацкая каша і чай. На свята прыехала шмат ганаровых гасцей. Напрыклад, ансамбль Чысты голас, заслужаны артыст РСФСР і народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін. Гулянні прадоўжацца да самога вечара. Пачынаючы з 19 гадзін, на самых буйных пляцоўках горада пачнуцца канцэрты.