Дзясяткі сталічных устаноў пераходзяць на кругласутачны рэжым працы

16 декабря 2016

Схадзіць у кіно або зрабіць манікюр ноччу. Дзясяткі сталічных устаноў пераходзяць на кругласутачны рэжым працы. У любы час можна скарыстацца не толькі паслугамі экстранных службаў, дзяжурных аптэк і начных магазінаў, але і набыць кветкі, выпіць кавы, наведаць трэнажорную залу.  Наталля Кузьміцкая раскажа падрабязна.

На гадзінніку ўжо за 12, а ў гэтым салоне працягваюць наводзіць прыгажосць. Афарбоўка, стрыжка, манікюр,  у хуткім часе апоўначы стануць даступныя паслугі і цырульніка барбершопа.

 

 З апоўначы да 5 раніцы салон працуе па папярэднім запісе. Для пастаянных наведвальнікаў гэта вельмі зручна. Аднак новым начным кліентам прапануюць скідкі на паслугі і прафесійную касметыку. Так што зрабіць прычоску пасля 24 гадзін яшчэ і эканомна.

Ноччу арганізм павінен адпачываць, аднак кардыянагрузкі перад сном толькі на карысць. Паўгадзіны на бегавой дарожцы ці эліпсоідзе і вы будзеце спаць, як кажуць, без задніх ног.

 Абанементамі «бяссонніца» і «сава» ўжо некалькі месяцаў запар актыўна карыстаюцца наведвальнікі гэтай трэнажорнай залы, пакуль адзінай у горадзе, якая працуе ў кругласутачным рэжыме.

 

Менавіта начны час ідэальны не толькі для аматараў спорту, але і кінаманаў. Апошнім часам у сталіцы асабліва папулярныя так званыя змрокавыя марафоны ў кінатэатры “Масква”.

Кінаночы, чытанні, найт-выставы, канцэрты і майстар-класы  штотыдзень можна знайсці ў гарадской афішы.