Дзясяткі сем'яў чакаюць сваіх кватэр у Магілёўскай вобласці

17 ноября 2014
Паводле слоў спецыялістаў Камітэта дзяржкантролю, сярод прычын доўгага будаўніцтва можна выдзеліць дзве асноўныя - гэта несвоечасовае фінансаванне і нядобрасумленная арганізацыя працы. Толькі ў Магілёўскай вобласці застаецца восем такіх даўгабудаў. Чаму дагэтуль дзясяткі сем'яў чакаюць сваіх кватэр?

На праблемным аб'екце пабываў і наш карэспандэнт Уладзімір Сёмкін.
Праца на аб'екце кіпіць. Здавалася б, гэту будоўлю можна назваць паказальнай. Калі б не адно але. Засяліцца ў новабудоўлю людзі павінны былі яшчэ летам.
Гэтыя дзве пяціпавярхоўкі ПМК 270 пачала будаваць практычна адначасова. Праўда, відаць сілы крыху не разлічылі. Адзін дом здалі, другі будуюць дагэтуль…
Гэта прытым, што фундамент заклалі яшчэ год таму.
Большасць патэнцыяльных уладальнікаў кватэр - гэта шматдзетныя сем'і. Пакуль ідзе будаўніцтва дома, адны вымушаны жыць у сваякоў, другім прыходзіцца плаціць грошы за здымную кватэру. Многія стаміліся чакаць, адмовіліся будаваць і выйшлі з ЖБПК.
Паводле слоў і заказчыкаў, і будаўнікоў, прычына пераносаў тэрмінаў здачы дома - у затрымцы фінансавання. Банк адкрыў крэдытную лінію толькі ў жніўні. Зараз будуюць падвоенымі тэмпамі. Асілілі два з паловай паверхі з пяці. І абяцаюць жыхарам ключы ад кватэр у якасці падарунка да Новага года.
Паводле інфармацыі спецыялістаў, на сёння толькі ў Магілёўскай вобласці 8 даўгабудаў. Усе забудоўшчыкі пераконваюць, дом здадуць ужо да Новага года. Будучыя навасельцы спадзяюцца, што паскораныя тэмпы будаўніцтва не паўплываюць на якасць.