Дзясяткі беларусаў рызыкуюць не выехаць з краіны з-за даведкі або дакумента

30 июня 2018

Сапсаваны адпачынак, патрачаныя грошы і нервы. Дзясяткі беларусаў рызыкуюць не выехаць з краіны з-за даведкі або дакумента. І справа зусім не ў забытым або страчаным пашпарце. Перасякаючы мяжу з непаўналетнім, Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўдакладніць спіс дакументаў на дзіця. Яшчэ больш уважлівымі трэба быць тым, хто падарожнічае з сіротамі. Практычна штодня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пагранслужба вымушана здымаць пасажыраў з рэйса з-за іх жа няўважлівасці. Такая ж сітуацыя і ў пунктах пропуску і пагранпераходах для наземнага транспарту.

Але як пераканаўся наш карэспандэнт Уладзімір Каралёў, не заўсёды органы, якія выдаюць дакументы, самі правільна могуць аформіць паперы (відэа).