Вадзім Дзевятоўскі ў ролі старшыні Федэрацыі лёгкай атлетыкі дапаможа гэтаму віду спорту развівацца ў правільным кірунку. Такое меркаванне выказаў сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне дзесяціборац Андрэй Краўчанка падчас сённяшняй анлайн-канферэнцыі ў гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі. Знакаміты спартсмен пазначыў планы на сезон, шчыра распавёў пра траўмы і падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняй перамогі на чэмпіянаце Еўропы.
Чаму Андрэй Краўчанка ў свой час выбраў менавіта лёгкую атлетыку і як здолеў справіцца з эмоцыямі падчас лонданскай Алімпіяды, за якой ён назіраў з клінікі ў Фінляндыі? Пра спорт, кар'еру і асабістае жыццё - на сайце www.tvr.by.














