І яшчэ аб ключавых момантах і людзях, якія пісалі нашу гісторыю. Падчас Вялікай Айчыннай вайны іх называлі прывідамі, а аб іх ролі ў разгроме фашызму з захапленнем і сёння - праз 72 гады пасля Перамогі - расказваюць вайскоўцы і гісторыкі.
Дэсантныя войскі. У Беларусі ўпершыню аб іх загаварылі яшчэ напрыканцы 30-ых. Менавіта гэтыя падраздзяленні аднымі з першых уступілі ў бой з нямецкай арміяй у чэрвені 41-га. Аб гераічнасці дэсантнікаў у гады вайны ходзяць легенды. А вось аб лёсе многіх з іх нічога не вядома. Так было... Да гэтага дня.
У Магілёўскай вобласці выяўлены архіў 214-ай паветрана-дэсантнай брыгады, якая, па сутнасці, стаяла ля вытокаў стварэння дэсантных войскаў Беларусі. Каштоўнасць знаходкі выключная. Бо гэта адзіныя спісы з прозвішчамі, па якіх зараз можна адсачыць баявы шлях злучэння. Наш карэспандэнт Андрэй Ястрабаў пабываў на месцы знаходкі. Эксклюзіў "Галоўнага эфіру" прама зараз.
Пенсіянерка Вера Зайцава і зараз жыве на ўскраіне Асіповіч. Гісторыю невыпадковай знаходкі памятае добра. 15 гадоў таму з сынам у лесе выявілі іржавы сейф. Адразу ўспомніліся аповяды мясцовых старажылаў. Гаварылі, што ў 41-ым у гэтых месцах быў схаваны ваенны архіў. Вось толькі знайсці яго ўсе гэтыя гады нікому не ўдавалася.
Але сына не стала. Пра знойдзеныя дакументы забыліся на доўгія гады. А калі перадалі іх ваенкамату, а тыя гісторыкам, у спецыялістаў з'явілася адразу некалькі гіпотэз. Бо белых плям у гісторыі лета 41-га да гэтага часу нямала.
Аб тым, што дакументы маглі належаць менавіта кавалерыстам, выказалі здагадку і ў дараганаўскім школьным музеі, дзе не адзін год збіраюць рарытэты часоў Вялікай Айчыннай. Абмундзіраванне, зброя, ёсць нават нямецкія карты тых гадоў з дзіўна падрабязным апісаннем мясцовасці. А яшчэ падковы, страмёны.
Менавіта сюды падалі і знойдзеныя дакументы, да якіх і дакрануцца было страшна, распавядаюць працаўнікі, каб не пашкодзіць. А ў папках - ваенныя загады, фінансавыя справаздачы, пячаці.
На нейкі час яны сталі самым каштоўным экспанатам школьнага музея. Таямнічым і невывучаным. Пакуль не трапілі у рукі да спецыялістаў. Яныі раскрылі таямніцу, якая заставалася за сям'ю пячацямі ўсе гэтыя 76 гадоў.
Вось яны - штабныя дакументы, дзякуючы якім можна прасачыць увесь даваенны шлях 214-ай паветранай дэсантнай брыгады. Сярод іх - загады, тэлеграмы аб маладым папаўненні, справаздачы аб навучальных скачках з парашутам. Апошні, дарэчы, датуецца 21 чэрвеня 1941 года. А галоўнае - імёны і прозвішчы тых, хто ўвайшоў у адно з самых сакрэтных злучэнняў Чырвонай арміі ў гады вайны.
Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны 214-ая брыгада налічвала амаль 2,5 тысячы байцоў і ўваходзіла ў паветрана-дэсантны корпус нараўне з сёмай і восьмай брыгадамі і 462-ым артпалком. Вайна заспела іх у Мар’інай Горцы на завяршальнай стадыі фарміравання. 22 чэрвеня 1941 года корпус пачынае рух у раён Беразіно для занятку мяжы абароны. А пасля - трое сутак разам з дывізіямі 13-ай арміі стрымліваў гітлераўцаў, нанясучы ім значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы.
Хутчэй за ўсё, апынуўшыся ў асяроддзі пад Асіповічамі, штабныя дакументы дэсантнікі вырашылі схаваць у закінутай студні. Вядома, што аж да чэрвеня 42-га корпус працягваў дзейнічаць у тылу фашыстаў. Пасля перайшоў у 38-гвардзейскую дывізію.
Да гэтага часу лёс многіх з гэтых герояў не вядомы. Гісторыка-патрыятычны клуб "Вікру", зараз з дакументамі на руках, вырашыў высветліць яе ў архівах Беларусі і Расіі. Пакуль водзывы вяртаюцца з пазнакай "загінуў". Шукаюць сваякоў.
Для 5-ай асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы, па сутнасці правапераемніка заслуг і подзвігаў 214-ай брыгады, гэта знаходка ў Асіповіцкім раёне стала, мабыць, самай галоўнай падзеяй за ўсю гісторыю. Тут трапятліва ўсе гэтыя гады захоўвалі памяць аб Вялікай Айчыннай. Зараз абяцаюць - экспазіцыі музея часці папоўняцца яшчэ імёнамі і прозвішчамі да гэтага не вядомых герояў.
Адзін з такіх подзвігаў менавіта байцоў 214-ай брыгады апісаны ў кнізе пад назвай "У бой сыходзілі дэсантнікі". Дзіўныя супадзенні. Ад'ютант Павел Дараганаў на станцыі Дараганава ўчыніў дыверсію, знішчыўшы дзве аўтадрызіны і пяць аўтамашын з пяхотай. Але колькі такіх гісторый яшчэ трэба устанавіць.
Дарэчы, сёлета, дзякуючы раскопкам 52-га пошукавага батальёна, на тэрыторыі Асіповіцкага раёна былі паднятыя астанкі трох загінуўшых у гады вайны байцоў. Можна амаль са стопрацэнтнтай упэўненасцю гаварыць, што гэта былі дэсантнікі. Пры іх знайшлі значкі аб парашутных скачках. Афіцыйнае перапахаванне плануецца ажыццявіць ужо вясной наступнага года. І, дарэчы, сярод гэтых траіх герояў была і жанчына.













