Дэсантнікі правялі флэшмоб у падтрымку медыкаў

22 апреля 2020
Медыкаў, якія на перадавой штодня змагаюцца за нашы жыцці, падтрымліваюць ва ўсім свеце. Сёння брэсцкія дэсантнікі правялі флэшмоб, каб сказаць #дзякуйдоктар. Ролік, дзе фраза чытаецца з вышыні птушынага палёту, ужо размясцілі на YouTube. Вайскоўцы прызнаюцца: падрыхтоўка заняла няшмат часу. Спачатку задумку намалявалі на паперы, а затым і на пляцы. Каб увасобіць ідэю ў жыццё, спатрэбіліся квадракоптар і больш як 700 байцоў. Яны выбудаваліся ў словы падзякі, а затым страявым крокам пранеслі па пляцоўцы нацыянальны флаг Беларусі.