Драўляны мост цераз Нёман узвялі ў Навагрудскім раёне
14 июня 2020
Два тыдні ўзмоцненых работ і 250 кубаметраў драўніны. У Навагрудскім раёне ўзвялі новы драўляны мост цераз Нёман даўжынёй 55 метраў. Заказчыкам будаўніцтва выступіла мясцовая гаспадарка, у якой на процілеглым беразе ракі дзве тысячы гектараў сенажацяў. Каб дабрацца на палі ў аб'езд, прыходзілася рабіць круг 40 кіламетраў. Зараз дарога займае ўсяго некалькі хвілін.













