Дрэвы ў Барысаве апранулі ў вязаныя ўборы

12 ноября 2019

Сагрэць навакольны свет сваёй творчасцю і расфарбаваць гарадскі краявід. У Барысаве 6 ліп прымералі вязаныя ўборы. Незвычайныя аксесуары для дрэў зрабілі супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі разам з гараджанамі. Дарэчы, апранаць дрэвы ў своеасаблівыя "світары" стала папулярным у многіх краінах. Рознакаляровым прадзівам таксама абмотваюць лаўкі, дзіцячыя пляцоўкі, ліхтары. Такое вулічнае мастацтва называецца ярнбомбінг. Вязаныя "шалікі" будуць саграваць дрэвы ў Барысаве і радаваць гараджан да прыходу вясны.