У вёсцы Боркі ў гэтым годзе адкрыюць абноўлены мемарыял

17 февраля 2020
У Беларусі нямала мясцін, што сталі сімвалам гераічнасці жыхароў краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны - простых мірных людзей, якія перажылі ўвесь жах трагедый, страцілі бацькаў дом, родных, сем'і. У кожным рэгіёне ёсць мемарыялы, падобныя  на "Хатынь", якія нясуць скрозь час памяць аб  пасёлках, якія  ўжо не існуюць, і чалавечых лёсах, якія  забрала  вайна. Вёска Боркі Кіраўскага раёна. Яе таксама магло не быць. 15 чэрвеня 1942 года яе літаральна сцерлі з твару зямлі карнікі. Як напамінак нашчадкам  у цэнтры пасёлка ўсталяваны мемарыял. Сёлета ён паўстане абноўленым.  Расказвае Андрэй Ястрабаў (вiдэа)