Дэпутаты ўнеслі папраўкі ў законапраект па ахове працы

2 апреля 2019

Медагляды работнікам будуць аплачваць наймальнікі.  Гэтая мера  закране прадпрыемствы і арганізаці ўсіх формаў уласнасці.  Такія папраўкі дэпутаты сёння ўнеслі ў законапраект па ахове працы  ў першы дзень вясенняй сесіі.  Таксама прапісаны парадак працы  маніторынгавых груп,  якія адсочваюць выкананне правіл аховы працы. Прафілактычная функцыя  асноўная.

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Паколькі мы ідзём на скарачэнне праверак, зніжэнне нагрузкі на бізнес, мабільныя групы - гэта якраз той унікальны інструмент, які дазваляе аператыўна ўплываць на тыя негатыўныя працэсы, што могуць узнікнуць на прадпрыемстве ў сувязі з умовамі аховы працы".

Акрамя таго,  вызначаны правы і абавязкі  работнікаў-надомнікаў, дамашніх работнікаў, а таксама грамадзян, якія  даць ім працу.

.