Работа са зваротамі грамадзян павінна стаць яшчэ эфектыўней. Сёння дэпутаты ў першым чытанні прынялі профільны законапраект. Гэты працэс вырашылі спарадкаваць дзякуючы лічбавізацыі - усе звароты будуць праходзіць праз спецыяльную анлайн-платформу. Кожны ў рэжыме рэальнага часу зможа адсачыць, на якім этапе знаходзіцца рашэнне праблемы.
Сёння на парадку дня ў дэпутатаў было больш за дзясятак пытанняў.
Дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект аб зваротах грамадзян і юрасоб
8 декабря 2021













