Дэпутаты зацвердзілі парадак вясновай сесіі

30 января 2020
Акцэнт на лічбавізацыю. Сёння дэпутаты зацвердзілі план заканадаўчай працы. Усяго ў парадку вясновай сесіі парламента - больш за 30 дакументаў. Так, закон аб ахове здароўя адкрые магчымасці электронных рэцэптаў і асабістых электронных кабінетаў пацыентаў. Дэпутаты прагаласуюць за абарону персанальных звестак. У ліку прыярытэтаў таксама пытанні нацыянальнай бяспекі, рэгулявання рэкламы, зямельных адносін, сацыяльнай абароны інвалідаў. Валерый Міцкевіч, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Прадугледжаны комплекс мер па абароне правоў інвалідаў. Да прыкладу, гэта ўстанаўленне квот на прадпрыемствах, у арганізацыях для працаўладкавання інвалідаў. І ў прыватных, і ў дзяржаўных, таму што ў нас усе формы ўласнасці роўныя". А сярод самых першых дакументаў, якія вынесуць на галасаванне ўвесну, - пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС. Яно зробіць візы для беларусаў таннейшымі - 35 еўра.