Дэпутаты ратыфікавалі дагавор аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і найменнях - месцаў паходжання тавараў ЕАЭС. Сёння ў Палаце прадстаўнікоў - чарговае пасяджэнне асенняй сесіі. Ратыфікацыя дазволіць краінам пяцёркі падаваць адну заяўку ў нацыянальнае патэнтавае агенцтва любой краіны - удзельніцы саюза. У Беларусі такім агенцтвам выступае Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці.
На парадку дня сённяшняга пасяджэння таксама законапраекты аб дзяржаўных сімвалах, рэкламе і медыяцыі.













