Дэпутаты прынялі законапраект аб сацыяльнай падтрымцы насельніцтва Беларусі

16 июня 2022

Што датычыцца нашай эканомікі, то нават у няпростых умовах яна працуе эфектыўна. Дзяржава аператыўна рэагуе на новыя санкцыйныя выклікі. Так, сёння дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект аб сацыяльнай падтрымцы насельніцтва. Ураду даецца права ў залежнасці ад макраэканамічнай сітуацыі своечасова карэктаваць бюджэт пражытачнага мінімуму, мінімальную заработную плату і ажыццяўляць дадатковыя выплаты асобным катэгорыям грамадзян. Заканадаўчая навацыя датычыцца толькі гэтага года і накіраваная на тое, каб знізіць уплыў інфляцыі, у тым ліку сусветнай, на ўзровень жыцця людзей. 

Таксама дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. На парадку дня было яшчэ каля дзясятка пытанняў.