Галоўны фінансавы дакумент краіны на будучы год сёння прынялі дэпутаты ў першым чытанні. Рэспубліканскі бюджэт 2022 года - гэта амаль 28 мільярдаў даходаў і 30 з паловай мільярдаў выдаткаў. Дэфіцыту пазбегнуць не ўдалося, але рэзервы для росту ёсць.
Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праект рэспубліканскага бюджэту на 2022 год
Бюджэт звярстаны, зыходзячы з базавага сцэнарыя развіцця эканомікі. Галоўныя акцэнты - сацыяльная абароненасць насельніцтва і павышэнне якасці і ўзроўню жыцця грамадзян (рэспубліканскі бюджэт 2022 захоўвае поўную сацыяльную скіраванасць). Так, адна з задач на будучы год - рост рэальных даходаў насельніцтва на 2 %. З улікам рэалій сённяшняга дня (размова ідзе пра санкцыйны націск і пандэмію) у дакумент таксама залажылі сродкі для падтрымкі рэальнага сектара.
Сёння на парадку дня дэпутатаў і законапраект аб генацыдзе беларускага народа
Ён прыняты адразу ў двух чытаннях. Дакумент мае важнае палітычнае значэнне і накіраваны на абарону фундаментальных каштоўнасцей беларускага народа, усталяванне дзейсных бар'ераў на шляху спроб фальсіфікацыі гістарычнай памяці.
У ніжняй палаце парламента таксама адобрылі ў першым чытанні законапраект па пытаннях падаткаабкладання - у будучым годзе Падатковы кодэкс чакае шэраг змяненняў. Таксама ў другім чытанні разгледзелі законапраект аб свабодных эканамічных зонах.













